Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Специальное образование

Дата: 2 мая 2016 в 20:25, Обновлено 23 апреля 2018 в 15:40

Блог настаўніка-дэфектолага А.В.Юхневіч

Рэкамендацыі для педагогаў, якія працуюць з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР)

Агульныя рэкамендацыі:

  1. Трэба памятаць, што не ўсе дзеці з АПФР здольны сябе кантраліраваць.
  2. Адхіленні ў развіцці могуць быць прыметныя адразу або, наадварот, непрыметныя ўвогуле.
  3. Чым раней заўважылі якое-небудзь адхіленне, тым больш шансаў яго выправіць.
  4. Важна памятаць, што дзецям з АПФР патрэбна больш часу на запамінанне і яны не заўсёды ўспрымаюць новую інфармацыю. Таму пры тлумачэнні новага матэрыялу старайцеся гаварыць павольна, па некалькі разоў паўтарайце найбольш важнае.
  5. Дабівайцеся таго, каб вучні з АПФР адчувалі сябе ў класным калектыве камфортна і спакойна.
  6. Супрацоўнічайце з бацькамі.
  7. Займайцеся самаадукацыяй: пазнаёмцеся з псіхічнымі  асаблівасцямі дзяцей з АПФР, звярніцеся да метадычнай літаратуры. Не бойцеся прызнацца, што вы  не ўсё ведаеце ў выхаванні і навучанні дзяцей з АПФР.

Тактыка паводзін з вучнямі з АПФР:

  1. Раскажыце пра свае патрабаванні  і ніколі ад іх не адступайце.
  2. Памятайце, што дзецям з АПФР вельмі важна прытрымлівацца распарадку дня. Не забывайцеся папярэджваць гэтых вучняў пра ўсе змяненні, асабліва калі гэта датычыцца раскладу.
  3.  У дзяцей з АПФР вельмі часта ўзнікаюць наступныя праблемы пры арганізацыі навучання:

а) неахайна адносяцца да сваёй знешнасці, адзення , кніг, сшыткаў;

б) часта забываюць якія-небудзь школьныя прылады дома.

Для вырашэння гэтых праблем неабходна звярнуцца за дапамогай да бацькоў.

  1. Неабходна навучыць вучняў правільна задаваць пытанні. Звяртаючыся за дапамогай, усе вучні павінны адчуваць сябе свабодна.
  2. Не давайце матэрыял у поўным аб’ёме, раздзяліце яго на часткі. Прыводзьце як мага больш прыкладаў з жыцця.
  3. Выкарыстоўвайце больш нагляднага матэрыялу, старайцеся, каб матэрыял успрымаўся як мага большай колькасцю органаў пачуццяў.
  4. Падкрэслівайце ўсё неабходнае пры запісе на дошцы.
  5. Пастаянна звяртайцеся да раней вывучанага матэрыялу.
  6.  Давайце вучню толькі той аб’ём матэрыялу, які ён здольны засвоіць.
  7. ​ Памятайце, што дзеці з АПФР не могуць адначасова слухаць і запісваць. Канспектаваць  пачутае для іх вельмі цяжка.
  8. ​ Ацэньвайце выкананую работу за змест, а не за знешні выгляд.
  9. ​Дазваляйце вучням карыстацца падручнікамі, слоўнікамі, калькулятарамі, табліцамі.
  10. Ніколі не крытыкуйце дзяцей з АПФР перад другімі дзецьмі.
  11. Заканчвайце урок са званком, перапынак наабходны для адпачынку.
  12. Самае галоўнае – хваліце вучняў (за добрыя паводзіны, за правільна выкананае заданне і г.д.). Усё гэта дазваляе павысіць іх самаацэнку.

                                                     Настаўнік-дэфектолаг      Юхневіч А.В.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.