Зачем нужны занятия учителя-дефектолога?
Учитель-дефектолог проводит занятия по развитию речи, по постановке звуков, по развитию познавательной деятельноси и эмоционально-волевой сферы. Занятия проходят как в индивидуальной, так и в групповой или подгрупповой форме. Каждый ребёнок посещает 2-3 занятия в неделю.
Занятия с учителем-дефектологом необходимо начинать в дошкольном возрасте, когда коррекционная работа дает наилучшие результаты, ведь в 3-7 лет ребенок наиболее восприимчив к педагогическому воздействию, это сензитивный, т.е. наиболее благоприятный, соответствующий законам нормального развития ребенка период для овладения родным языком. Поэтому целесообразно обращаться к учителю-дефектологу за консультацией и помощью именно в это время, чтобы он имел возможность плодотворно поработать и отправить ребенка в 1 класс с необходимыми речевыми навыками. В коррекционной помощи нуждаются разные дети по разным причинам. Это зависит от характера нарушений речи. Если ребенок неправильно произносит отдельные звуки, как правило, [л] или [р], особый трагедии в этом нет — сейчас. Но позднее... Смогут ли родители дать гарантию, что такое отклонение от нормы не помешает ему в подростковом или старшем возрасте? А переучиваться во много раз сложнее. Если ребенок неправильно произносит некоторые звуки и вдобавок нарушен фонематический (речевой) слух, что не позволяет ему четко различать звуки родного языка, это может привести к нарушению чтения (дислексия) и письма (дисграфия) в школе. Можно пустить все на самотек, обеспечив ребенку плохую успеваемость по русскому и белорусскому языку, стрессы и т.д., а можно попробовать походить на занятия к учителю-дефектологу с дошкольником, чем потом иметь проблемы со школьником. Есть еще более сложные нарушения речи, и легко представить себе на основании приведенных примеров, что ожидает таких детей, если отложить начало коррекционной работы до поступления в школу, не говоря уже о полном игнорировании проблем развития своего ребенка.
Следует сказать, что любое нарушение речевой деятельности может привести к неприятным последствиям. Например, нарушения фонематического слуха, артикуляционной моторики, слоговой структуры слова затрудняют изучение иностранных языков. Нарушение связной речи, неумение составить пересказ и рассказ приведут позднее к проблемам в изучении литературы, биологии, истории, географии, где тоже потребуются связные ответы и высказывания. Нарушение мелкой моторики (т.е. движений пальцев рук) повлечет за собой трудности в обучении письму, рисованию, труду.
Поэтому обращайтесь за консультацией к учителю-дефектологу Юхневич Е.В. в понедельник и пятницу с 12.00 до 13.00 (кабинет учителя-дефектолога)
Калі неабходна звярнуцца за дапамогай да
настаўніка-дэфектолага
Бацькам неабходна звярнуць увагу на мову свайго дзіцяці
Вашаму дзіцяці 3 – 3.5 гады:
- ён вымаўляе толькі асобныя словы і зусім не гаворыць сказамі;
- у мове дзіцяці адсутнічаюць займеннікі і злучнікі;
- дзіця не паўтарае за вамі словы, або словы, якія дзіця вымаўляе незразумелыя для вас і акружаючых.
Вашаму дзіцяці 4 гады:
- у яго бедны слоўнікавы запас (у норме - каля 2000 слоў);
- не можа запомніць кароткі верш;
- не расказвае асабістых гісторый.
Вашаму дзіцяці 5-6 гадоў:
- ёсць праблемы з гукавымаўленнем (не вымаўляе гукі ш, ж, л, р);
- не можа апісаць сваімі словамі сюжэт карціны;
- дапускае грубыя памылкі пры пабудове сказаў.
Ва ўсіх гэтых выпадках неабходна звярнуцца за дапамогай да настаўніка-дэфектолага.
Настаўнік-дэфектолаг скарэкціруе гукавымаўленне, папярэдзіць другія парушэнні, падрыхтуе дзіця да навучання ў школе (да засваення чытання і пісьма). Настаўнік –дэфектолаг праводзіць заняткі, накіраваныя на агульнае развіццё мовы (пашырэнне слоўнікавага запасу, развіццё граматычнага боку мовы, развіццё звязнай мовы), як індывідуальныя, так і групавыя (падгрупавыя).
ПАРАДЫ НАСТАЎНІКА-ДЭФЕКТОЛАГА
- Пры гутарцы з дзіцем сачыце за сваёй мовай. Гукі і словы вымаўляйце выразна, незразумелыя словы тлумачце.
- Напамінайце дзіцяці пра тое, што гаварыць трэба разборліва, выразна, не спяшаючыся.
- Не падстрайвайцеся пад мову дзіцяці. Не злоўжывайце памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, “не сюсюкайце” – усё гэта тармозіць моўнае развіццё дзіцяці.
- Своечасова выпраўляйце моўныя памылкі дзіцяці. Ні ў якім разе не смейцеся з малога – гэта можа прывесці да нежадання размаўляць.
- Звярніце асаблівую увагу на гукавымаўленне. Да 6-ці гадоў дзіця павінна вымаўляць усе гукі.
- Развівайце дробную маторыку. Ляпіце разам з дзіцем, малюйце, размалёўвайце, давайце дзіцяці самому завязваць шнуркі, зашпільваць гузікі - усё гэта спрыяе развіццю мовы дзяцей.
- Любіце сваіх дзяцей такімі, якія яны ёсць, і больш надавайце ім увагі. Юхневіч А.В., настаўнік-дэфектолаг
Практыкаванні на развіццё дробнай маторыкі
ў дзяцей дашкольнага ўзросту
Для развіцця дробнай маторыкі можна выкарыстоўваць розны спартыўны інвентар і некаторыя дробныя прадметы: скакалкі, мячы, гімнастычныя палкі, кольцы, абцяжараныя мяшочкі. Вялікае месца ў рабоце з дзецьмі па развіццю дробнай маторыкі адводзіцца практыкаванням з малымі мячамі: рознымі па памеру, матэрыялу, колеру, фактуры, структуры, функцыянальнаму прызначэнню. На першапачатковым этапе замест мячоў можна выкарыстоўваць абцяжараныя мяшочкі, запоўненыя сыпучым матэрыялам: пілавіннем, рысам, грэчкай і г.д. Толькі не пяском, бо такім мяшочак можа траўміраваць дзіця. Мяшочак напаўняецца не вельмі туга, каб можна было лавіць яго адной рукой.
Паважаныя бацькі, прапаную вам практыкаванні на развіццё дробнай маторыкі, якія вы можаце выконваць са сваімі дзецьмі ў хатніх умовах.
1. Асноўная стойка, мешочак у правай руцэ. На лік “раз-два” – рукі ў бакі - удых; “тры-чатыры” – рукі ўніз перад сабой (або за спіну), мяшочак пералажыць у левую руку - выдах. Тое ж, мешочак у левай руцэ.
2. Асноўная стойка, мешочак у правай руцэ. На лік “раз” – рукі ў бакі; “два” - правую сагнутую нагу падняць, спіна прамая; пералажыць мяшочак пад каленам у левую руку; “тры” – рукі ў бакі, нагу апусціць; “чатыры” – асноўная стойка. Тое ж, але сагнуць і падняць левую нагу.
Жангліраванне мяшочкамі.
1. Ногі асобна, мяшочак у правай руцэ. Падкінуць мяшочак перад сабой, злавіць дзвюма рукамі.Тое ж, мяшочак у левай руцэ.
2. Ногі асобна, мяшочак у правай руцэ. Падкінуць мяшочак перад сабой, пляснуць у далоні, злавіць мяшочак дзвюма рукамі.Тое ж, мяшочак у левай руцэ.
3. Ногі асобна, мяшочак у правай руцэ. Падкінуць мяшочак перад сабой і злавіць правай рукой; тое ж левай рукой.
Навыкі, сфарміраваныя ў практыкаваннях з мяшочкамі, пераносяцца на практыкаванні з другімі прадметамі (палатнянымі, а затым гумовымі мячамі, кольцамі і г.д.) Палатняны шар (памерам з тэнісны), робіцца з любога матэрыялу шчыльна скручанага ў шар, які затым абшываецца тканінай. Кольцы вырабляюцца дыяметрам 20-25 см, таўшчынёй 0,5-1 см. Яны могуць быць драўлянымі або пласмасавымі. Можна зрабіць кольцы з фанеры або тоўстага картона, абматаўшы іх стужкамі.
Юхневіч А.В., настаўнік-дэфектолаг