Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вынікі Тыдня нямецкай мовы

Дата: 22 октября 2017 в 22:50, Обновлено 22 октября 2017 в 23:13
662 просмотра

        Завяршыўся тыдзень нямецкай мовы. На працягу тыдня нямецкай мовы ўсе вучні 3-9 класаў былі прыцягнуты да арганізацыі і ўдзелу ў мерапрыемствах. Вучням 8-9 класа  прапанавана прэзентацыя “Падарожжа па Германіі”. Яны мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі, звычкамі, славутасцямі, святамі федэральных зямель Германіі. Вучняў уразілі маляўнічыя краявіды Рэйна і звязаныя і імі легенды.

Пашырэнню ведаў па краіназнаўству садзейнічала віктарына “Што ты ведаеш пра Германію?” Вучням 7-9 класаў неабходна было прадэманстраваць веды па геаграфіі, гісторыі,культуры краіны.   Віншуем пераможцаў  віктарыны  “Што ты ведаеш пра Германію?” :

        1 месца - Паўлюкоўская Яўгенія (8 клас)

        2 месца  -  Лавыш Аляксей  (7 клас) 

        3 месца - Марцінчык Аляксей (8 клас)

   3 месца - Станюкевіч Міхаіл, Кішкель Караліна ,Казлова Ангеліна, Ганчар Марыя (9клас).

 Сістэматызацыі атрыманых ведаў  вучняў  па нямецкай мове спрыяла “Падарожжа ў краіну Вундэрланд.” Гэта мерапрыемства фарміравала цікавасць да вывучэння мовы, выхоўвала ў вучняў пачуццё прыгожага, садзейнічала раскрыццю талентаў і пашырэнню слоўнікавага запасу.

   Вучні 8, 9  класаў змагаліся за права быць лепшым знаўцамі нямецкай мовы. Пераможцамі  алімпіяды па нямецкай мове:

1 месца - Паўлюкоўская Яўгенія (8 клас),

1месца - Ганчар Марыя (9клас),

2 месца -  Марцінчык Аляксей (8клас),

2 месца - Кулікоўскі Юрый ( 9клас), 

3 месца - Губарэвіч Рэната(8 клас),  

3месца - Казлова Ангеліна ( 9клас).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.